• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 2 з 6

Анатоль Красоўскі. Архіўны здымак з сайту «Wе remember» («Мы памятаем»).

16.09.2019 / 08:42

«Назвала дачку Стэла Анатолія». Як жывуць сем’і Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, зніклых 20 гадоў таму

Дваццаць гадоў таму пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык і былы віцэ-прэм`ер Віктар Ганчар і ягоны сябра бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Віктару Ганчару сёлета мог бы споўніцца 61 год, Анатолю Красоўскаму — 67 гадоў. Іх бацькі памерлі, не дачакаўшыся праўды пра лёсы сыноў. У Віктара і Анатоля растуць унукі, якія ведаюць дзядоў толькі па фотаздымках і расповедах, піша радыё «Свабода».

Як жыве сямʼя Віктара Ганчара

Віктар Ганчар, архіўнае фота.

Зінаіда Ганчар адмаўляецца размаўляць пра зьніклага мужа. Сябры іх сямʼі распавялі Свабодзе, што сын Андрэй, як і бацька, атрымаў юрыдычную адукацыю. У Віктара Ганчара ёсьць 15-гадовы ўнук і 5-гадовая ўнучка. Сямʼя сына палітыка жыве разам з Зінаідай Ганчар у той жа самай менскай кватэры, у якую 16 верасьня 1999 году ён не вярнуўся.

У 2005 годзе, на 78-м годзе жыцьця памерла маці палітыка Валянціна Адамаўна Ганчар. Пасьля зьнікненьня сына яна неаднаразова зьвярталася да грамадзкасьці, сілавых структураў, і непасрэдна да Аляксандра Лукашэнкі: «Я зьвяртаюся да Вас, спадар Лукашэнка. Згадайце маю дабрыню, прастату й гасьціннасьць у адносінах да Вас. Дапамажыце вярнуць мне сына!» — прасіла Валянціна Ганчар у 1999 годзе.

У 2000 годзе ў лісьце да сілавых структур Беларусі Валянціна Ганчар напісала: «Пашкадуйце маю сівізну, маё мацярынскае сэрца, ня дайце мне памерці, не пабачыўшы сына. Не маўчыце, адгукніцеся». Адказу на лісты да ўладаў Валянціна Ганчар не атрымала.

Ірына Красоўская: Я пражыла без Анатоля амаль столькі ж, колькі жыла разам зь ім

Анатоль Красоўскі. Архіўны здымак з сайту «Wе remember» («Мы памятаем»).

У Анатоля Красоўскага ёсьць дзьве ўнучкі — адной 16 гадоў, гэта дачка Ксеніі Красоўскай, другой 6 месяцаў, гэта дачка Валерыі Красоўскай. Ірына Красоўская выйшла замуж і жыве ў ЗША. Бацька памёр яшчэ пры Анатолю, маці сышла пазьней, не дачакаўшыся, памёр таксама адзін зь яго братоў. Есьць яшчэ сястра і старэйшы брат, — распавядае Ірына.

Ірына Красоўская.

— 20 гадоў праляцелі хутка. Я пражыла без Анатоля амаль столькі ж, колькі я жыла разам зь ім. Калі пытаюцца, як я жыву цяпер, я адказваю: жыву. Імкнуся радавацца, імкнуся быць шчасьлівай. Жыцьцё падзяліся на дзьве часткі: да і пасьля зьнікненьня. Першыя гады былі суцэльным шэрым колерам. Цяпер я бачу фарбы. Першыя гады былі з надзеяй пабачыць яго зноў. Цяпер надзеі даўно ўжо няма, хаця я ўсё яшчэ бачу яго ў снах. Першыя гады былі суцэльнай адкрытай ранай, цяпер я магу радавацца і сьмяяцца, як усе нармальныя людзі, але боль нікуды не сышоў, проста ён апускаецца глыбей, боль як частка майго жыцьця.

Я прызвычайваюся жыць з болем. Гэта гора, якое не перабалела, не завяршылася і таму не адпускае. Наша праблема — праблема ўсіх родных зьніклых — гэта тое, што мы самі не дазваляем гэтаму болю сысьці, паколькі заўсёды недзе ў глыбіні душы ёсьць маленькі дурны прамень надзеі, а раптам….

Ірына, Анатоль, Ксенія і Валерыя Красоўскія, маці Ірыны Ніна Сямёнаўна. Фота з нагоды 20-годзьдзя сямейнага жыцьця Красоўскіх. 28.06.1997.

Розум і факты кажуць: не, ня вернецца, няма іх у жывых, а адзін усплёск надзеі перакрэсьлівае ўсе разумныя довады. Калі б было праведзенае належнае расьсьледаваньне, то мы хоць бы змаглі пахаваць нашых блізкіх. Мы б хацелі, каб вінаватыя былі пакараныя і справядлівасьць прыйшла — гэта б не зьмяніла нашае жыцьцё істотна, але дапамагло б адпусьціць і наш боль, і нашы пакуты, і нашу крыўду, і нашу злосьць і нянавісьць — гэта б дапамагло нам быць іншымі.

Але сытуацыя сёньня такая, як яна ёсьць. Сапраўднага расьсьледаваньня няма і ня можа быць пры цяперашняй уладзе. У дакладзе ПАСЕ 2004 году сказана, што ў датычнасьці да гэтага злачынства падазраюцца вышэйшыя службовыя асобы Беларусі. А хіба ўлада ў Беларусі памянялася ў апошнія 20 гадоў?

Тым ня менш усе гэтыя гады мы знаходзімся ў бясконцай і безнадзейнай перапісцы з органамі расьсьледаваньня. Часам выходзяць вонкі цалкам неверагодныя факты з матэрыялаў справы (ня ведаю, па недаглядзе сьледчых або намерана). Справа цяпер прыпынена «у сувязі з не высьвятленьнем асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».

У 2012 годзе мая дачка і я выйгралі справу супраць Беларусі з нагоды зьнікненьня Анатоля Красоўскага ў Камітэце па правах чалавека ААН. КПЧ абавязаў Беларусь забясьпечыць:

  • дбайнае і эфэктыўнае расьсьледаваньне; крымінальны перасьлед і пакараньне вінаватых;
  • належнае інфармаваньне аб выніках расьсьледаваньня;
  • належную кампэнсацыю.

А таксама апублікаваць дадзенае рашэньне КПЧ і забясьпечыць шырокае распаўсюджваньне яго на расейскай і беларускай мовах у Беларусі.

Але Беларусь праігнаравала гэтае рашэньне, гэтак жа як і ўсе іншыя скаргі беларусаў у КПЧ, спасылаючыся на тое, што яны не прызнаюць кампэтэнцыю Камітэту, хоць як лічаць міжнародныя юрысты, Беларусь павінна выконваць рашэньні камітэту, паколькі яна падпісала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і факультатыўны пратакол да яго.

Вядома, гэта ўсё ўплывае на настрой, паводзіны, учынкі. Спрабую загадаць сабе не бурчэць, ня скардзіцца, ня думаць пра помсту — таму што гэтыя пачуцьці руйнуюць. Тэарэтычна разумею гэта, але часам зрываюся. За 20 гадоў барацьбы, пакут, болю, адчаю — рукі апускаюцца і часам хочацца зачыніцца ад усіх і не ўзгадваць тое, што адбылося, але разумею, што нельга. І зноў устаю, і зноў вяртаюся да таго, што здарылася 20 гадоў таму. І ведаю, што я не адна — мая сямʼя, мае сябры, мае калегі, усе, хто з намі быў і ёсьць — заўсёды побач.

Пасьля зьнікненьня Анатоля я працавала ў аддзеле крызіснай псыхалёгіі Інстытуту адукацыі. Гэта быў добры досьвед зносін з прафэсіяналамі і проста з добрымі людзьмі. Гэта дапамагло мне выйсьці са ступару і паспрабаваць павярнуць сваё жыцьцё. Я да гэтага часу зь цеплынёй успамінаю наш нядоўгі, але выдатны час разам.

А наша маленькая згуртаваная жаночая кампанія, якая грукалася ва ўсе магчымыя і немагчымыя дзьверы Эўропы і Амэрыкі, спрабуючы знайсьці праўду і справядлівасьць: Святлана і Вольга Рыгораўна Завадзкія, Тацяна Клімава, Людміла Філіпаўна Карпенка. Нашы паездкі, выступы, вячоркі, і проста словы падтрымкі — гэта ўсё дапамагло выжыць.

Я пасябравала з многімі журналістамі, праваабаронцамі, грамадзкімі дзеячамі — Хартыя, Свабодны тэатар, Зубар, Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар і многія многія іншыя, дзякуючы якім праблема гвалтоўных зьнікненьняў у Беларусі стала прадметам міжнародных разглядаў. Асаблівая падзяка Гары Пятровічу Паганяйлу.

Зараз я жыву ў ЗША. Без маіх новых сяброў у Амэрыцы немагчымыя былі б і штомесячныя пікеты салідарнасьці ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне, і слуханьні ў Кангрэсе, і заявы Дзярждэпартамэнту, і Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, і сустрэчы з прэзыдэнтам Джорджам Бушам.

Мае калегі ў Міжнародной кааліцыі супраць гвалтоўных зьнікненьняў таксама не дазваляюць мне спакойна сядзець. Амаль 20 гадоў таму мы сталі сустракацца са сваякамі зьніклых у іншых краінах. І ў 2007 арганізацыі семʼяў зьніклых стварылі Кааліцыю супраць гвалтоўных зьнікненьняў. Зараз у нашай Кааліцыя больш за 50 арганізацыі з усяго сьвету. Наша велізарная перамога — у сьнежні 2006 году пасьля доўгіх гадоў абмеркаваньняў была прынятая Міжнароднай Канвэнцыя ААН для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў. Гэта — найбольш сымбалічны шлях аддаць даніну зьніклым і іх семʼям.

Вядома, за 20 гадоў шмат што адбылося. Шмат падзей. Шмат людзей апынулася побач. Хтосьці рабіў інтэрвію, хтосьці расклейваў плякаты, хтосьці стаяў побач на акцыях, а хтосьці проста сказаў: трымайцеся. Такіх людзей вельмі шмат у маім жыцьці. Ня ўсе імёны я ведаю. Ня часта пішу, тэлефаную або сустракаюся з многімі сябрамі, калегамі і знаёмымі. Але я ўсіх памятаю, вельмі ім удзячная і ведаю, што дзякуючы ім мы будзем жыць у вольнай Беларусі. Як паказвае гісторыя, дыктатары ня вечныя, і я ведаю, што ў новай Беларусі справы аб зьнікненьнях расьсьледуюць, і што мы ўсе зможам прынесьці кветкі на магілы тых, каго мы любім і памятаем — Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмітрыя Завадзкага.

Валерыя Красоўская: Думаю не пра помсту, а пра справядлівасьць

Валерыя Красоўская.

Дачка Анатоля Красоўская Валерыя жыве ў Нідэрляндах. Яна атрымала дзьве вышэйшыя адукацыі, працуе дыетолягам. Мае сямʼю. Паўгода таму ў Валерыі нарадзілася дачка, якую назвалі Стэла Анатолія. У гонар бацькі. 16 верасьня 1999 году Валерыі было 17 гадоў. Мінула 20 гадоў, але боль па-ранейшаму востры. Калі мы размаўляем, Валерыя ледзь стрымлівае сьлёзы.

— Памятаю вельмі добра тую ноч і свае адчуваньні. Боль нікуды не сыходзіць. На жаль, навучаесься зь ёй жыць. Калі блізкая табе асоба, маці, бацька, муж, жонка, дзіця адыходзіць у іншы сьвет, нават калі ў выніку жудаснага здарэньня, але ты ведаеш, што чалавек памёр, то боль таксама вельмі востры, але праз некалькі год ён становіцца меншым. Мы дакладна ня ведаем, што здарылася. Мы ведаем быццам бы, але на 100% ніхто не адказаў, не паказаў. Мы ня ведаем, дзе знаходзіцца цела бацькі і іншых зьніклых. Няма ніякай кропкі, няма канца, і таму боль застаецца з табой. Першыя гады пасьля зьнікненьня бацькі я ня думала ўвогуле ні пра вучобу, ні пра карʼеру. Усё было няважна. Шмат гадоў прайшло ў нейкай пустэчы.

Валерыя Красоўская і яе дачка Стэла Анатолія.

Паўгода таму ў мяне нарадзілася дачка. Думаю, што для яго гэта было б найвялікшай нагодай для радасьці. Мне вельмі шкада, што ён ніколі не пабачыць сваю ўнучку. У мяне вельмі добры муж, сямʼя. Я атрымала дзьве вышэйшыя адукацыі ў іншай краіне. Як бы жыцьцё ўладкаванае добрым чынам. У мяне ёсьць праца, якую я вельмі люблю. Я дапамагаю людзям станавіцца больш здаравейшымі. Гэта важна, каб тое, што ты робіш прафэсійна, прыносіла і асабістае задавальненьне, і карысьць іншым.

У галяндзкім горадзе Эйндховэн, які быў пабрацімам Менску, створаны жывы мэмарыял, чатыры дрэвы, якія былі пасаджаныя 16 верасьня 2008 году ў памяць пра зьніклых беларусаў — пра майго бацьку, Віктара Ганчара. Юрыя Захаранку і Зьмітра Завадзкага. Кожны год на гэтым месцы адбываецца ўжо традыцыйная цырымонія іх памяці. І гэта для мяне той момант, калі я разумею, што памяць жыве ня толькі ў маім сэрцы, але і ў сэрцах і думках іншых людзей, якія прыяжджаюць сюды ў гэты дзень, каб правесьці яго са мной разам.

На міжнародным узроўні ў нас ужо не засталося мэханізмаў ціску. Некалькі гадоў таму Камітэт па правах чалавека ААН вынес пастанову, у якой прызнаў Беларусь вінаватай у гвалтоўным зьнікненьні майго бацькі і параіў правесьці адкрытае расьсьледаваньне. Але ўлады Беларусі заявілі, што ня згодная з рашэньнем. Гэта рашэньне самага высокага ўзроўню, якога мы маглі дабіцца ў нашай сытуацыі. Што далей рабіць? Невядома, акрамя таго, што чакаць, пакуль зьменіцца ўлада ў Беларусі.

Пра ўласную помсту я не думаю. Я думаю пра справядлівасьць. Для мяне незразумела, як увогуле нешта такое можа адбыцца ў цэнтры Эўропы. Я з гэтым жыву і чакаю справядлівасьці. А больш чым справядлівасьці я чакаю адказу на пытаньне, што адбылося і дзе мой бацька.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Што будзе з рэйсамі «Белавія» і цэнамі на квіткі, калі так шмат забаронаў?
Наш адказ на санкцыі: Дзерман заявіў, што больш ні рубля не патраціць на візы і паездкі на Захад
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі восем чалавек
У бальніцах знаходзяцца 11 мігрантаў, сярод іх — пяцёра дзяцей
Палітыка і грамадства
Што будзе з рэйсамі «Белавія» і цэнамі на квіткі, калі так шмат забаронаў?
Перамовы Байдэна і Пуціна пройдуць у відэафармаце
Наш адказ на санкцыі: Дзерман заявіў, што больш ні рубля не патраціць на візы і паездкі на Захад
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі восем чалавек

Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
У бальніцах знаходзяцца 11 мігрантаў, сярод іх — пяцёра дзяцей
Белчыгунка з 12 снежня прапануе ноў-хаў пры пакупцы білетаў у Расію
Гарадзенцу далі паўтара года калоніі за тое, што сігналіў пратэстоўцам
Усяго патроху
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Бранскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі: адзін чалавек загінуў
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мінздароўя: Чарговая хваля кавіду ў Беларусі заканчваецца
У ЕС прапаноўваюць зрабіць вакцынацыю ад каранавіруса абавязковай. Грэцыя ўвяла штрафы для грамадзян пасля 60 год без прышчэпак
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
Меркаванні
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых
Перамовы Байдэна і Пуціна пройдуць у відэафармаце
Кіраўнікі Літвы, Польшчы і Украіны заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі
Расійскі парламентарый звязаў санкцыі супраць Беларусі з «каланізатарскай палітыкай Захаду»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Літоўскія спецслужбы: Мінск спрабуе ўкараніць інфарматараў у асяроддзе апазіцыйных палітыкаў
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай
Галоўнае
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?
Што будзе з рэйсамі «Белавія» і цэнамі на квіткі, калі так шмат забаронаў?
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Наш адказ на санкцыі: Дзерман заявіў, што больш ні рубля не патраціць на візы і паездкі на Захад
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Санкцыі — гэта добра ці дрэнна? Спрабуем зразумець па заявах уладаў
Усяго патроху
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка — аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Фота / Відэа
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Канфіскаваны форд Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну — заявіліся шэсць удзельнікаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх