Еўрапейскі парламент з нагоды гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны асудзіў намаганні расійскіх уладаў «абяліць злачынствы, учыненыя савецкім таталітарным рэжымам», паведамляецца на сайце заканадаўчага органа.

«Члены Еўрапарламента выказалі занепакоенасць у сувязі з намаганнямі цяперашняга расійскага ўрада абяліць злачынствы, учыненыя савецкім таталітарным рэжымам, і бачыць у іх небяспечны кампанент інфармацыйнай вайны супраць дэмакратычнай Еўропы», — гаворыцца ў заяве.

Парламентарыі таксама асудзілі скажэнне гістарычных фактаў і выкарыстанне рыторыкі таталітарнай прапаганды экстрэмісцкімі і ксенафобскіх палітычнымі сіламі і арганізацыямі ў Еўропе. Парламент заклікаў краіны — члены ЕС забараніць неафашысцкія і неанацысцкія групы, якія ўслаўляюць любыя формы таталітарызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?