Рэдакцыя «Нашай Нівы» заўсёды радавалася, калі нашы тэксты разыходзіліся па дзясятках медыяў і знаходзілі новага чытача. Будзем рады гэтаму і надалей — але з адной умовай.

Цяпер дазволены свабодны перадрук (з гіперспасылкай у першым абзацы) аўтарскіх матэрыялаў ТОЛЬКІ Ў БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ версіі. Усе тэксты журналістаў «Нашай Нівы» спачатку з’яўляюцца па-беларуску, і толькі пасля робіцца іх тэхнічны пераклад на рускую мову. Арыгінальнай версіяй матэрыялаў мы гатовыя і надалей дзяліцца з калегамі.

Спадзяёмся, што аўдыторыя рускамоўных СМІ пазітыўна ўспрыме магчымасць трошку часцей сутыкацца з беларускай мовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0