Былы прэзідэнт Туніса Зін аль-Абідзін Бэн Алі, якога зрынулі падчас «арабскай вясны», памёр у Саудаўскай Аравіі.

Зін аль-Абідзін Бэн Алі быў прэзідэнтам Туніса з 1987 па 2011 год. У канцы 2010 года па краіне пракацілася хваля пратэстаў. Бэн Алі збег з Туніса ў Саудаўскую Аравію 14 студзеня 2011 года.

Яго ўцёкі прывялі да шэрага паўстанняў па ўсім рэгіёне і звяржэння мясцовых дыктатараў.

У 2012 годзе суд у Тунісе завочна прысудзіў Бэн Алі да пажыццёвага пазбаўлення волі за забойствы дэманстрантаў падчас паўстання ў 2011 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру