З карт-рахунку 20-гадовага магілёўца зніклі 82 рублі пасля таго, як ён даў рэквізіты сваёй карты прыяцелю. 18-гадовы малады чалавек, навучэнец аднаго з прафесійных каледжаў, папрасіў рэквізіты карты, каб перавесці на яе грошы, якія пазычаў.

Але на гэтым не спыніўся. Высветліўшы ва ўладальніка заадно і пін-код, апоўначы ён прагаладаўся і вырашыў замовіць сабе і сябру некалькі піц. Аплаціць куплю было вырашана з карткі прыяцеля, які нічога не падазраваў. Гурманы ні ў чым сабе не адмаўлялі.

Цяпер могуць завесці крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?