Праграма паглыблення інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй не выходзіць за рамкі Саюзнай дамовы, падпісанай у 1999 годзе. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, інфармуе БелТА.

«Ажыятаж, які паўстаў, створаны цалкам на пустым месцы. Для яго няма ніякіх падставаў, — падкрэсліў Анатоль Глаз. — Хацеў бы яшчэ раз нагадаць найменне праекта: «Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы». Менавіта ў гэтым закладзены сэнс дакумента. Нічога, што выходзіць за рамкі Саюзнай дамовы 1999 года, там быць не можа».

Як паведамлялася, Праграму дзеянняў па інтэграцыі і шэраг пагадненняў прэзідэнты Беларусі і Расіі плануюць падпісаць у снежні. Аб гэтым раней паведамляў журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты. «Прэзідэнты павінны падпісаць праграму і пакет дарожных карт, а таксама шэраг пагадненняў, якія вырашаюць для нас адчувальныя пытанні. У першую чаргу па газе. Гэта будзе прэзідэнцкі пакет», - заявіў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0