П'яны маладзён уначы 24 снежня 2018 года жорстка збіў пенсіянера ў яго доме — нанёс не менш за 34 удары нагамі, рукамі і малатком, у тым ліку па галаве, душыў яго. Як паведамляе пракуратура Мінскай вобласці, ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.

Увесь працэс збіцця фігурант здымаў на камеру мабільніка, каб паказаць сваёй дзяўчыне, які ён «надзейны абаронца». Пазней пераслаў ёй відэа.

Абвінавачаны 14 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з ужываннем спіртнога, лячыўся ў ЛПП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0