20 лютага а 17-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Менск, вул. М. Багдановіча, 15) адбудзецца імпрэза з нагоды 50-гадовага юбілею Пятра Васючэнкі* і выхаду ў свет яго новай кнігі.

Бяруць удзел:

Валянцін Акудовіч
Алесь Бадак
Міхась Башура
Зміцер Вішнёў
Ганна Кісліцына
Аксана Спрынчан
Віка Трэнас
Міхась Тычына
Ды Іншыя

Уваход вольны

Інфармацыйная падтрымка выдавецтва "Галіяфы"

Пятро Васючэнка - літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Быў удзельнікам навуковых канферэнцый і літаратурных фэстаў за мяжой. Творы перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы. У 2004 годзе стаў лаўрэатам адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў Беларусі - прэміі «Гліняны Вялес».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0