У расійскім заканадаўстве неабходна прадугледзець штрафы за ўмяшальніцтва ў справы Расіі ў дачыненні да такіх кампаній, як Google і Facebook. Пра гэта заявіў кіраўнік камісіі Дзярждумы па расследаванні ўмяшання ва ўнутраныя справы Расіі Васіль Піскароў, піша РБК.

«Найлепшае пакаранне — гэта штраф […] Гэтыя кампаніі камерцыйныя (Google, Facebook), таму для камерцыйных кампаній штрафы — гэта сур'ёзныя меры рэагавання і зноў жа гэта практыка сусветная», — паведаміў кіраўнік камісіі.

Піскароў таксама паведаміў, што прадстаўнікоў Google і Facebook запрасілі на наступнае пасяджэнне думскай камісіі па расследаванні замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы Расіі.

Раней Раскамнагляд абвінаваціў Google і Facebook ва ўмяшанні ў выбары ў Расіі. Паводле ведамства, кампаніі распаўсюджвалі палітычную рэкламу ў дзень цішыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0