Навукоўцы Канады і ЗША паведамляюць пра знікненне ў Паўночнай Амерыцы трох мільярдаў птушак пачынаючы з 1970-х гадоў. Страты складаюць амаль 30% ад агульнай колькасці птушак. Імавернай прычынай навукоўцы называюць разбурэнне месцаў пражывання жывёл, піша Science.

Усяго навукоўцы вызначылі змены ў колькасці 529 відаў птушак, што складае каля трох чвэрцяў усіх відаў і 90% усёй папуляцыі птушак у Канадзе і ЗША.

Па словах спецыялістаў, яны чакалі, што больш рэдкія віды знікнуць, а распаўсюджаныя кампенсуюць страты за кошт больш высокай устойлівасці і прыстасаванасці да розных умоў асяроддзя. Высветлілася, што колькасць птушак 19 самых распаўсюджаных відаў, у тым ліку вераб'ёў, чарацянак, берасцянак і чорных драздоў, скарацілася.

Сярод прычын гібелі папуляцый прымяненне пестыцыдаў, скарачэнне месцаў пражывання, глабальныя змены клімату і павелічэнне колькасці бадзяжных кошак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0