Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў у інтэрв'ю МК, што «і думаць не хоча пра магчымае сутыкненне армій Украіны і Расіі».

«Нават думаць пра гэта не хачу. Вельмі спадзяюся, што ва ўкраінскага народа і ва ўкраінскай улады хопіць волі, сіл і магчымасцяў астудзіць тыя гарачыя галовы, якія заклікаюць да падобнага глупства і вар'яцкага сюжэта», — сказаў Шайгу, адказваючы на пытанне, ці ёсць небяспека прамога сутыкнення армій дзвюх краін.

Таксама расійскі міністр назваў украінцаў «брацкім народам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0