Прыватныя вайсковыя падраздзяленні з Расіі (так званая ПВК Вагнера), якія звязваюць з пецярбургскім бізнэсменам Яўгенам Прыгожыным, якога яшчэ называюць «кухарам Пуціна», прыбылі ў Лівію для дапамогі фельдмаршалу Халіфе Хафтару, піша Bloomberg.

Адзначаецца, што каля ста расійскіх наймітаў нібыта збіраюцца ваяваць на баку Хафтара. Вядома, што менавіта ў гэты ж час фельдмаршал актывізаваў свой наступ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0