Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас тэлефоннай размовы з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам назваў кіраўніка ЗША сваім «вялікім настаўнікам» у стварэнні «ўрада новага фармату».

«Мы прыцягнулі новых людзей. Не старых палітыкаў, не тыповых палітыкаў, паколькі мы хочам стварыць урад новага фармату, новага тыпу. І ў гэтым Вы для нас вялікі настаўнік», — сказаў Зяленскі, адзначыўшы, што мае намер выкараніць праблемы, што існуюць ва Украіне.

У адказ Трамп заявіў, што ЗША робяць шмат для Украіны і трацяць на падтрымку краіны «шмат намаганняў і шмат часу».