У гонцы пераследу на 10 км на чэмпіянаце свету па біятлоне, што пачаўся ўчора ў паўднёвакарэйскім П'ёчангу, Дар’я Домрачава стартавала 53‑й, а прыйшла на фініш 5‑й. Адыграла ажно 48 месцаў.
Дар’я саступіла 39 секунд (2 промахі) прадстаўніцы Швецыі Хелен Ёнсан, якая і заваявала золата.
срэбра — у Каці Вільгельм (Нямеччына), бронза ‑‑ у Вольгі Зайцавай (Расія).
Вольга Назарава фінішавала 26-й (+3.17,3), Людміла Калінчык - 50-й (+5.34,1).
***
Сёння пройдзе таксама гонка пераследу ў мужчын. Пачатак трансляцыі на "Ладзе" і "Еўраспорце" ў 12:10.
Аляксандр Сыман пойдзе на дыстанцыю 35-м, праз 2 хвіліны 8 секунд пасля старту пераожцы ўчарашянага спрынту Оле-Эйнара Б’ёрндалена, Рустам Валіулін – 53-м (+2,38)