Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал тэніснага турніру ў кітайскім Ухані. У матчы 1/4 фіналу яна перамагла Алену Рыбакіну — 6:3, 1:6, 6:1.

У 1/2 фіналу Сабаленка згуляе з першай ракеткай свету Эшлі Барці.

Цікава, што год таму Арына выйграла турнір ва Ухані. Гэта была яе першая перамога на спаборніцтвах Сусветнай жаночай асацыяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0