Фота daylife.com

Фота daylife.com

Уга Чавес перамог на рэферэндуме ў Венесуэле і атрымаў магчымасць абірацца неабмежаваную колькасць разоў.

У Венесуэле абвешчаныя вынікі рэферэндуму, што прайшоў у гэтай лацінаамерыканскай краіне ў нядзелю.

Выбарныя асобы краіны — у тым ліку і прэзідэнт Уга Чавэс — атрымалі права абірацца на свае пасады неабмежаваную колькасць разоў.

За адмену абмежаванняў на колькасць выбарчых тэрмінаў прагаласавалі 54% тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі.

Раней Чавес наднаразова заяўляў, што хоча застацца на пасадзе прэзідэнта пасля сканчэння свайго другога тэрміну ў 2012 г. і кіраваць краінай мінімум да 2021 году, каб «замацаваць вынікі сваёй працы».

Чавес кіруе Венесуэлай ад 2 лютага 1999 г.

У снежні 2007 г. ён прайграў рэферэндум аб адмене абмежаванняў колькасці выбарчых тэрмінаў, але зрабіў паўторны плебісцыт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0