Беларусь плануе завяршыць далучэнне да Сусветнай гандлёвай арганізацыі ў чэрвені 2020 года, заявіў сёння міністр эканомікі Дзмітрый Круты, піша БелТА.
«Беларусь вядзе актыўную працу па ўваходжанні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Мы ўжо практычна на фінішы і спадзяёмся, што на XII Міністэрскай канферэнцыі СГА ў чэрвені 2020 года у Нур-Султане мы гэты працэс завершым і станем паўнавартасным сябрам СГА», — адзначыў Дзмітрый Круты.
Сусветная гандлёвая арганізацыя была створана ў 1995 годзе з мэтай лібералізацыі міжнароднага гандлю і рэгулявання гандлёва-палітычных адносін дзяржаў-сябраў. Сёння ў СГА ўваходзяць 164 краіны.
0
0
0
0
0
0