Кітайскі тэлекамунікацыйны гігант Huawei абвясціў, што здолеў абысціся без амерыканскіх кампанентаў у вытворчасці базавых станцый 5G і пачне іх масавую вытворчасць з наступнага месяца, перадае Reuters.
Заснавальнік і прэзідэнт кампаніі Жэнь Чжэнфэй заявіў, што Huawei паспяхова правяла тэсты ў жніўні і верасні і змагла замяніць каля пяці тысяч амерыканскіх кампанентаў.
У наступным годзе кампанія чакае павелічэння продажаў тэлекамунікацыйнага абсталявання ў 2,5 разу.
ЗША ўвялі санкцыі супраць Huawei сёлета ў маі. Кітайскую кампанію абвінавацілі ў крадзяжы інтэлектуальнай уласнасці і выкарыстанні свайго абсталявання для шпіянажу.