Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа «Аб плаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі». Ён прадугледжвае адвязку дзяржпошліны ад тэхагляду і магчымасць плаціць па месяцах, паведамляе БелТА.

Дзеючая сістэма спагнання дзяржпошліны прадугледжвае неабходнасць яе выплаты за ўвесь перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Гэта выклікае нараканні з боку асобных грамадзян, паколькі такі парадак не ўлічвае інтэнсіўнасці (сезоннасці) выкарыстання дарог.

У гэтай сувязі міністэрства рыхтуе праект указа «Аб плаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі». Ён прадугледжвае адвязку выплаты дзяржпошліны фізічнымі асобамі ад праходжання тэхагляду транспартных сродкаў і яе спагнанне ў выглядзе платы за ўдзел транспартных сродкаў у дарожным руху.

Плата будзе ўносіцца грамадзянамі па заяўным прынцыпе зыходзячы з планаванага перыяду ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху.

Так, калі грамадзянін не будзе эксплуатаваць транспартны сродак (напрыклад, у зімовы перыяд), то плата ўносіцца не будзе, а грамадзяне, якія ездзяць цэлы год, атрымаюць паніжальны каэфіцыент 0,8 (пры адначасовым яе ўнясенні за 12 і больш месяцаў запар).

Увядзенне ў дзеянне новага парадку прадугледжваецца не раней за 1 студзеня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0