Студэнт аднаго са сталічных ВНУ, будучы ў Лідзе, згубіў банкаўскую картку. Яе знайшоў 18-гадовы мясцовы жыхар і ў адной з крам разлічыўся ёй за цыгарэты, піша lidanews.by.

Сума куплі склала толькі 2 рублі. Тым не менш па гэтым факце завялі крымінальную справу. Лідчук, падазраваны ў крадзяжы, раней не судзімы, да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0