У дом былога прэзідэнта Малдовы Пятра Лучынскага прыйшлі з ператрусам, паведамляе Moldpres.

Экс-кіраўніка дзяржавы ўжо дапытала пракуратура па справе аб вывядзенні $1 млрд з банкаўскай сістэмы Малдовы ў 2014 годзе.

Лучынскага пакуль што не затрымалі. Іншых падрабязнасцяў праваахоўнікі не паведамілі.

Лучынскі быў прэзідэнтам краіны з 1997 па 2001 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0