Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць дасканалай тэлефонную размову з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта ён напісаў у сябе ў Twitter.

«Калі гэту дасканалую размову з прэзідэнтам Украіны не палічаць прымальнай, то ні адзін будучы прэзідэнт больш НІКОЛІ не зможа пагаварыць з любым замежным лідарам!» — напісаў Трамп.

Нагадаем, раней гэтая скандальная размова запусціла працэдуру імпічменту Трампа. Кангрэс можа адправіць прэзідэнта ў адстаўку, калі ўдасца даказаць факт ціску з яго боку на Зяленскага. Разведка мяркуе, што Трамп хацеў дыскрэдытаваць свайго канкурэнта на найбліжэйшых выбарах Джо Байдэна і запатрабаваць ад украінскага калегі правесці расследаванне, якое тычыцца дзейнасці сына Байдэна ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0