У пятніцу, 27 верасня, расійскія сілавікі прыйшлі з ператрусамі да крымскататарскага актывіста Ільвера Аметава ў Судаку, піша Крым. Реалии.

Сілавікі прад'явілі пастанову, у якой прызначана правесці ператрус ва ўсіх памяшканнях, што належаць Аметаву.

Ператрус вядуць без прысутнасці адваката ў доме і кафэ, якія належаць жыхару Крыма.

Нявестка актывіста Вольга Аметава адзначыла, што сілавікі адбіраюць старажытную зброю. У доме мужчыны знаходзіцца прыватны этнаграфічны музей, у якім ён больш за 20 гадоў збірае старажытныя артэфакты, у тым ліку наканечнікі дзід, стрэл, сякеры і нажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0