Самалёту іракскіх авіяліній, які накіроўваўся па маршруце Мінск-Багдад, прыйшлося праз гадзіну палёту вярнуцца ў мінскі аэрапорт, паведамляе СТБ.

Па словах прадстаўнікоў кампаніі-перавозчыка, самалёту прыйшлося вярнуцца ў мінскі аэрапорт праз тэхнічныя непаладкі Boeing.

Цяпер яго абследуюць спецыялісты, пасажыры пакінулі борт, ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0