Лідзія Копаня, фота gazeta.pl

Лідзія Копаня, фота gazeta.pl

Фінальны тур, у якім адбіраўся прадстаўнік Польшчы на конкурс Еўрабачаньня ў Маскву, прайшоў у суботу.

Перамагла ў польскім адборы Лідзія Копаня (Lidia Kopania) з песняй "I Don't Wanna Leave". Яна абышла дзевяцёх іншых удзельнікаў, паведамляе dziennik.pl,

у тым ліку і беларускі гурт Dali, які ўдзельнічаў у адборы ад Польшчы.

Журы паставіла беларусаў на 5-е месца, а гледачы аддалі 9-е месца, паведаміў у сваім жж alesarkush, дадаўшы, што нашы выступілі слабавата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?