Учора позна ўвечары ў Гомелі 30-гадовы кіроўца «Аўдзі» на рэгуляваным скрыжаванні пры павароце налева не саступіў дарогу і наехаў на матацыкл «Кавасакі», які рухаўся ў сустрэчным напрамку. Пра аварыю паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім телеграм-канале.

У выніку ДТЗ 22-гадовы кіроўца матацыкла і яго 22-гадовая пасажыра атрымалі цялесныя пашкоджанні. Пасля аказання медыцынскай дапамогі вадзіцеля матацыкла адпусцілі дадому, а пасажырка шпіталізавана ў аперацыйнае аддзяленне бальніцы.

У дачыненні да вадзіцеля «Аўдзі» заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0