У Мінску прайшла боская літургія ў гонар 30-годдзя абвяшчэння Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата.

Напярэдадні, 28 верасня, у Свята-Духавым кафедральным саборы прайшло святочнае ўсяночнае маленне.

Цэнтральнай падзеяй урачыстасцяў стала Боская літургія, якая адбылася сёння а 10-й на плошчы перад Свята-Духавым кафедральным саборам ў Мінску.

Сайт Беларускай праваслаўнай царквы апублікаваў звароты да вернікаў, якія накіравалі патрыярх Кірыл, мітрапаліт Філарэт і мітрапаліт Павел.

«У думках вяртаючыся ў далёкі 1989 год, зноў і зноў пераконваюся, што Промысл Божы вядзе нас па жыцці, — гаворыцца ў пасланні мітрапаліта Філарэта, ганаровага патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. — У тыя часы, калі мне давялося ўзначаліць сталічную Мінскую кафедру, у Беларусі была толькі адна епархія, у Мінску дзейнічалі толькі два храмы, колькасць прыходаў у краіне скарачалася. Здавалася, што памяць аб славутым хрысціянскім мінулым Белай Русі практычна страчаная ў свядомасці нашых суайчыннікаў.

…Пасля святкавання ў 1988 годзе 1000-годдзя Хрышчэння Русі ў нашым грамадстве наступіла эпоха пераменаў, духоўную прыроду якіх нам яшчэ належыць асэнсаваць ў поўнай меры. У 1989 годзе Святы Сінод аднавіў гістарычную справядлівасць, адрадзіўшы старажытныя Полацкую, Магілёўскую і Пінскую епархіі, а потым прыняў рашэнне заснаваць Беларускі Экзархат.

З упэўненасцю, з глыбіні сэрца сведчу: стварэнне Беларускага Экзархата не было ўсяго толькі адміністрацыйным, «фармальным» дзеяннем Свяшчэннаначалля нашай Царквы. Гэтае рашэнне спрыяла яднанню беларускай паствы ва ўлонні Маці — Рускай Праваслаўнай Царквы. Наш беларускі народ, падараваўшы свету многіх дзівосных падзвіжнікаў, адвеку закліканы спадзявацца на імя Хрыста Збавіцеля. Вось самае трывалая падстава існавання Беларускага Экзархата».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?