«Маладафронтаўца» Арцёма Дубскага 16 лютага перавялі з Асіповіч у Бабруйскае СІЗА, дзе ён будзе знаходзіцца да суда.

Хлопца затрымалі 13 лютага ў Гомелі, калі ён ехаў з Расіі ў Мінску для ўдзелу ў вулічнай акцыі на Дзень святога Валянціна.

У красавіку летась Арцёма асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання. Потым у кастрычніку супраць Арцёма завялі крымінальную справу па артыкуле 415 УК РБ (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Хлопец быў вымушаны з’ехаць ва Ўкраіну.

Справу вядзе следчы Русак. Адвакатам у Арцёма будзе Тамара Сідарэнка. Паплечнікі лічаць, што дата суду над Дубскім вызначыцца цягам бліжэйшых дзён. Мера пакаранне паводле гэтага артыкулу ад 6 месяцаў да трох гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?