Здарэнне адбылося вечарам 29 верасня на вуліцы Галадзеда. На нумар «101» патэлефаналава жанчына і распавяла, што яе ўнучка па неасцярожнасці засунула пальчык у пластыкавую цацку і пасля не змагла яго дастаць.
Ратавальнікі, што прыбылі на месца, дасталі палец левай рукі малой з цацкі. Дзяўчынка не пацярпела.