Міліцыя Заводскага раёна Менска будзе вазіць алкаголікаў у царкву, каб тыя праслухалі казань святара.

«Мы будзем адвозіць у царкву на казанне ўсіх жыхароў раёну, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, якія добраахвотна вырашылі паслухаць казанне святара», — паведаміла Інтэрфаксу прэсасвы афіцэр Заводскага РУУС Менску Анжэліка Гурыновіч.

«Аўтобус будзе хадзіць ад Завадcкога РУУС. Першы рэйс запланаваны на 18 лютага. У дадзены момант міліцыя вядзе перамовы, каб прадаставілі транспарт для паездкі ў царкву», — дадала Гурыновіч.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0