Nain Portekoi/Twitter.com
Карыстальнікі інтэрнэта выказалі абурэнне з-за сэлфі ля труны памерлага 26 верасня экс-прэзідэнта Францыі Жака Шырака. Пра гэта паведамляе BFM TV.
Цырымонія развітання праходзіць у Доме інвалідаў у Парыжы.
«Людзі прыйшлі ў Дом інвалідаў для сэлфі з труной. Жудасна», - напісаў адзін з карыстальнікаў.
Іншы юзэр абурыўся тым, што людзям дазваляюць рабіць падобныя фоты.
«Ці будуць яны так паступаць у выпадку, калі ў труне будзе ляжаць любімы чалавек? Мяне ванітуе», — напісаў адзін з каментатараў.
