krumka.by

krumka.by

Футбольны клуб НФК, які зараз выступае ў першай лізе чэмпіяната Беларусі, перад наступным сезонам можа вярнуць сваю былую назву «Крумкачы». Пра гэта ў інтэрв'ю афіцыйнаму сайту распавёў адзін з заснавальнікаў каманды Яраслаў Будзянскі.

«У нас добрыя ўзаемаадносіны з федэрацыяй і ўжо дасягнута вусная дамоўленасць, што з пачатку наступнага сезона мы можам вярнуць сябе назву НФК «Крумкачы», - заявіў Будзянскі.

Футбольны клуб быў вымушаны неаднаразова мяняць назвы праз новую юрыдычную асобу, адказную за клуб.

«Крумкачы» былі заснаваныя ў 2014 годзе. У 2016 і 2017 гг. выступалі ў вышэйшай лізе, але былі выключаныя з яе праз праблемы з ліцэнзаваннем і праз запазычасці перад гульцамі. Клуб быў адпраўлены ў другую лігу, заняў другое месца і дамогся павышэння ў класе. Затым Беларуска федэрацыя футболу заявіла, што не дапусціць клуб да ўдзелу ў першай лізе, бо каманда з аналагічнай назвай ёсць сярод членаў федэрацыі. У выніку «Крумкачы» змянілі назву на НФК.

У чэмпіянаце першай лігі НФК ідзе на 11-м месцы з 15 камандаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0