Каларытны ўдзельнік беларускага палітычнага жыцця Аляксандр Прушынскі зноў трапіў у няёмкую сітуацыю. Ягоную ініцыятыўную групу адмовіліся зарэгістраваць у Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48.

Прычынай сталі недакладныя звесткі пра сябраў ініцыятыўнай групы. Агулам у ініцыятыўнай групе Прушынскага было 11 чалавек (мінімум патрэбна 10). Аднак аказалася, што адзін з сяброў ініцыятыўнай групы быў непаўналетнім (2004 года нараджэння). Гэта і стала прычынай для больш дэталёвай праверкі.

У выніку выявілася, што два чалавекі ўказалі няправільныя пашпартныя дадзеныя, у тым ліку і сын Аляксандра Прушынскага. А яшчэ адзін з нібыта сяброў ініцыятыўнай групы ўвогуле не даваў сваёй згоды на ўключэнне ў спіс. Таму графу Прушынскаму і было адмоўлена ў рэгістрацыі.

У Ваўкавыскай выбарчай камісіі «Нашай Ніве» патлумачылі, што граф Прушынскі безадказна паставіўся да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

«Напрыклад, у заяве ён нават няправільна напісаў сваё імя і імя па бацьку! Ён падаў дакументы на рэгістрацыю «Аляксандра Ксавер’евіча Прушынскага», а па пашпарце ён «Аляксандр-Фларыян-Эдвард Прушынскі», імя па бацьку ў яго ўвогуле няма», — расказалі «НН».

У Прушынскага быў час на абскарджванне гэтага рашэння, але ён прапусціў усе дэдлайны.

Аляксандр Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе на Гродзеншчыне, а потым з сям’ёй эміграваў у Канаду. У Беларусь вярнуўся ў пачатку 1990-х. Некалькі разоў спрабаваў стаць кандыдатам у прэзідэнты, але не рэгістравалі нават ягоную ініцыятыўную групу. Не так даўно Аляксандр Прушынскі атрымаў беларускі пашпарт. Сам сябе Аляксандр Прушынскі называе графам.

Чытайце:

ЦВК ясна растлумачыла, чаму не будзе рэгістраваць графа Прушынскага кандыдатам у прэзідэнты

Ярмошына пра Прушынскага: Ён чароўны, вясёлы, актыўны, але мы не можам яго зарэгістраваць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?