Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць двух расіянаў і трох кампаній з-за ўмяшання ў прэзыдэнцкія выбары 2016 года.

У санкцыйны спіс трапілі грамадзяне Расіі Дзяніс Кузьмін і Ігар Несцераў. Па дадзеных Мінфіна ЗША, яны звязаны з «Агенцтвам інтэрнэт-даследаванняў» бізнэсмэна Яўгена Прыгожына.

Пад санкцыі трапілі і тры звязаныя з Прыгожыным кампаніі. Гэта Autolex Transport і Beratex Group, зарэгістраваныя на Сейшэльскіх выспах, а таксама Linburg Industries, зарэгістраваная ў Чэхіі.

У санкцыйных спіс таксама дададзена судна St. Vitamin Pleasure Craft і тры самалёты, запісаныя на вышэйпералічаныя кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0