На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца па‑сапраўднаму зімовы характар надвор’я,
паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фёдарава.

Чарговы Чарнаморскі цыклон прынясе 17 лютага на большую частку тэрыторыі Беларусі снег.

У Віцебскай і Магілёўскай абласцях чакаюцца снегапады. На асобных участках дарог галалёд.

Пры паўночна‑заходнім ветры тэмпература пачне паніжацца: ноччу будзе 3‑9 градусаў марозу, пры праясненнях да 12 градусаў. Удзень чакаецца да мінус 6.

Цягам тыдня тэмпература будзе паніжацца,

у сярэдзіне тыдня ў асобных раёнах пры праясненнях да 12‑15 градусаў марозу.
Удзень — 1—6 марозу.

У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску ападкаў стане меней. Н

ачныя маразы акрэпнуць да мінус 6‑13 градусаў, пры праясненнях да мінус 15‑‑18.
Удзень 1—8 градусаў ніжэй за нуль.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0