У мінулую нядзелю кіроўца аўтамабіля МАЗ даставіў у Ёдкі (Лідскі раён), на тэрыторыю свінакомплексу «Прагрэс», камбікорм, паведамляе «Лідская газета».

Выгрузіўшы камбікорм унутры склада i не апусцiўшы грузавую платформу ў транспартнае становішча, кіроўца пачаў выязджаць назад. Паднятай платформай аўтамабіля ён закрануў перамычку брамы, і яна разам з часткай сцяны склада абрынулася вонкі. 50-гадовы грузчык свінакомплексу, які знаходзіўся каля будынка, быў смяротна траўмаваны.

Праводзіцца расследаванне. Але ўжо можна адназначна сказаць, што асноўным парушэннем, што пацягнула за сабой няшчасны выпадак, з'яўляецца парушэнне кіроўцам аўтамабіля патрабаванняў бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0