Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў кангрэсмена-дэмакрата Адама Шыфа ў дзяржаўнай здрадзе. Шыф фактычна кіруе расследаваннем дзеянняў прэзідэнта ў рамках працэдуры імпічменту.

Падставай для абвінавачванняў стала выступленне Шыфа ў Палаце прадстаўнікоў ЗША, у якім той рэзюмаваў змест тэлефоннай размовы Трампа з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 25 ліпеня.

На думку Трампа, кангрэсмен наўмысна перакруціў яго словы.

Шыф з'яўляецца старшынёй камітэта па разведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША.

Менавіта ён першым распавёў, што спецслужбы ЗША расследуюць скаргу супрацоўніка, звязаную са званком Трампа Зяленскаму.

У панядзелак прэзідэнт напісаў у «Твітары», што кангрэсмен «незаконна прыдумаў БЕСПАДСТАЎНЫЯ і жудасныя паказанні, выдаў іх за самыя важныя словы ў маёй размове з украінскім прэзідэнтам і прачытаў іх уголас перад кангрэсам і амерыканскім народам».

Трамп скончыў твіт пытаннем: «Арышт за дзяржаўную здраду?».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0