Прэзідэнт Перу Марцін Віскара загадаў распусціць кангрэс краіны, але заканадаўцы адмовіліся разыходзіцца і ў адказ прынялі рашэнне аб адхіленні яго ад улады тэрмінам на 12 месяцаў.

Дэпутаты лічаць, што прэзідэнт здзяйсняе ў краіне пераварот і дзейнічае як дыктатар. Пасля абвяшчэння аб роспуску кангрэса яны засталіся ў будынку і адмаўляюцца яго пакідаць. Некаторыя з іх заяўляюць, што будуць супраціўляцца любым спробам вывесці іх з парламента. Уладу парламентарыі прапанавалі перадаць віцэ-прэзідэнту краіны. Ён пагадзіўся яе прыняць.

Пры гэтым рашэнне лідара дзяржавы падтрымала насельніцтва: у сталіцы і іншых гарадах людзі выйшлі на дэманстрацыі ў падтрымку Віскары.

Паведамляецца, што прычынай палітычнага тупіку стаў шматгадовы карупцыйны крызіс у краіне: у турме па абвінавачваннях у хабарніцтве аказваліся і лідары партый, і прэзідэнты — у тым ліку папярэднік цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Абвінавачаны ў карупцыі былы прэзідэнт краіны Алан Гарсія пакончыў з сабой пры затрыманні ў красавіку гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0