Днём 30 верасня смаргонскім выратавальнікам патэлефанаваў жыхар Кушлянаў і паведаміў, што ў яго доме пажар, паведамляе 112.by.

 Работнікі МНС неадкладна выехалі на месца здарэння. Полымя ўжо ахапіла дах і маёмасць у доме. Ад пажару выратавалі хлеў і жыўнасць.

Высветлілася, што гаспадыня, распаліла ў кухні ацяпляльна-варачную печ, якой карыстаецца вельмі рэдка і разам з мужам занялася гаспадарчымі справамі ў двары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0