Сёння студэнты ЕГУ ў Вільні выйшлі на пратэст супраць дзеянняў адміністрацыі. Студэнты падрыхтавалі плакаты і канкрэтныя патрабаванні і стаялі насупраць уваходу ў будынак тады, калі адміністрацыя адкрывала новы навучальны год у самім будынку, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

«Ва ўмовах падзення якасьці адукацыі мы лічым узмацненне жорсткасці фінансавых правілаў для студэнтак і студэнтаў неапраўданым, — піша студэнцкае прадстаўніцтва. — Рашэнне аб узмацненні жорсткасці фінансавых правілаў кіраўніцтва ЕГУ прыняла ў аднабаковым парадку без удзелу прадстаўнікоў студэнцтва. Студэнцкае самакіраваньне ў ЕГУ выключанае з працэсу прыняцьця важных рашэнняў».

Студэнты патрабуюць:

— скасаваць узмацненне жорсткасці фінансавых правілаў для студэнтак і студэнтаў;

— вярнуць беспадстаўна звольненых выкладчыц і выкладчыкаў;

— зрабіць кадравую палітыку ЕГУ празрыстай;

— вярнуць вырашальны голас студэнцкай і акадэмічнай супольнасьці ва ўсіх органах кіравання;

— зрабіць выбары ў Сенат ЕГУ адкрытымі і вярнуць яму паўнамоцтвы.

У адміністрацыі ЕГУ, у сваю чаргу, заяўлялі, што некаторыя патрабаванні не адпавядаюць рэчаіснасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0