У Ганконгу адзін з удзельнікаў масавай акцыі пратэсту, прымеркаванай да 70-й гадавіны ўтварэння КНР, атрымаў агнястрэльнае раненне ў грудзі. Паведамленні СМІ пацвердзіла паліцыя. Яна сцвярджае, што паліцэйскі страляў у мэтах самаабароны, перадае Радыё Свабода. 

Медыкі пацвердзілі, што ў сутыкненнях былі параненыя не менш за 15 чалавек, адзін з іх у крытычным стане — як сцвярджаецца, менавіта ён атрымаў агнястрэльнае раненне. Па інфармацыі Бі-бі-сі, паранены 18-гадовы школьнік. 

Раней паліцыя, па яе сцверджаннях, толькі страляла ў паветра, каб разагнаць людзей. 

Сутыкненні ў Ганконгу ў аўторак — адны з самых жорсткіх за апошнія месяцы. У розных раёнах горада ўдзельнікі акцый пратэсту ўзводзілі барыкады, супраць паліцэйскіх выкарыстоўваліся кактэйлі Молатава. Паліцыя ўжывала слезацечны газ, вадамёт, гумовыя кулі. Было закрыта мноства станцый метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0