Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў распавёў, як прайшла сустрэча з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.

Паводле яго слоў, яны абмеркавалі перспектывы вызвалення ўкраінскіх палітвязняў і палонных, якіх незаконна ўтрымліваюць у Расіі і на акупаваных тэрыторыях, а таксама палітыку расійскага рэжыму.

Па словах былога вязня Крамля, ён паспрабаваў данесці да Макрона сваю пазіцыю адносна незаконнага ўтрымання 227 украінцаў на акупаваным Данбасе, а таксама 86 грамадзян Украіны ў Расіі.

«Каб інфармацыя замацавалася лепш, падарыў свой турэмны пластыкавы кубак з налепленым прозвішчам. Сказаў пры гэтым: «Можаце яе паставіць на паліцу, а можаце выкінуць у сметніцу — гэта не важна. Важней, каб вы не забывалі пра нашых палонных.» Абняліся», — распавёў Сянцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0