Праваабаронца ўзнагароджаны швэдзкай прэміяй Ангера.

Незалежна адзін ад аднаго Фонд памяці Анны Лінд і Форум жывой гісторыі ўзнагародзілі прэміямі двух беларускіх праваабаронцаў – заснавальніка праабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага і супрацоўніцу арганізацыі Тацяну Равяку.

На прэмію Пэра Ангера А.Бяляцкага намінаваў Швэдзкі Хэльсынскі камітэт па правах чалавека. Журы Форуму жывой гісторыі так матывавала свой выбар: «За бясстрашную барацьбу супраць парушэньня правоў чалавека, за гуманітарны ўклад у разьвіцьцё дэмакратыі».

Адначасовае вылучэньне на прэмію двух беларусаў, якія да таго ж працуюць у адной арганізацыі, было вялікай неспадзяванкай для ўсіх – і для швэдаў, і для беларусаў. Старшыня Фонду памяці міністра замежных справаў Швэцыі Анны Лінд бачыць у гэтым сур’ёзнае стаўленьне сусьветнай супольнасьці да сытуацыі ў Беларусі. Сваю стыпэндыю Тацяна Равяка атрымала за ўнёсак ў фармаваньне перадумоў для стварэньня адкрытай дэмакратычнай Беларусі.

Узнагароджаньне адбудзецца 14 чэрвеня ў Стакгольме.

Атрыманьне А.Бяляцкім швэдзкае прэміі падвышае яго шанцы на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру, на якую ён сёлета быў намінаваны.

Сямён Печанко

Форум жывой гісторыі

па даручэньні ўраду штогод адмініструе прэмію імя пасла Пэра Ангера і вылучаена яе. Прэмія зьяўляецца міжнароднай і прысудж-ваецца за гуманітарны ўклад у разьвіцьцё дэмакратыі. Першая прэмія была ўручаная ў 2004 г. Грашовы эквівалент яе складае 22 тыс. эўра.

Фонд памяці Анны Лінд

недзяржаўная арганізацыя. Вылучае стыпэндыі за барацьбу зь несправядлівасьцю, прыгнётам і тыраніяй. Першае ўзнагароджаньне адбылося ў 2004 г. Грашовы эквівалент прэміі складае 17 тыс. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0