ДТЗ адбылося ноччу 2 кастрычніка ў 22:05, паведамляе pln.by
Уладальнік «Фальксвагена» ў стане алкагольнага ап'янення не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыпаркаваны «Хёндэ». У выніку сутыкнення абодва аўтамабілі з'ехалі ў яр. Акрамя гэтага, у выніку манеўраў ён пашкодзіў яшчэ два прыпаркаваныя аўтамабілі. Кіроўцы тут жа забралі яго таварышы і ён разам з імі з'ехаў з месца здарэння.
Праз некалькі хвілін на месцы здарэння з'явіўся і гаспадар вінаватай машыны, які запэўніваў супрацоўнікаў ДАІ, што яго аўтамабіль скралі і ён не ведае, хто быў за рулём і здзейсніў сутыкненне.

