flickr.com

flickr.com

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні адмяніла свой візіт у Мінск «з-за шэрагу змяненняў у парадку дня», піша Tut.by.

— Са шкадаваннем паведамляем, што візіт Федэрыкі Магерыні, Высокага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, а таксама сустрэча высокага ўзроўню ў межах «Усходняга партнёрства», раней запланаваныя на 4-5 кастрычніка 2019 года ў Мінску, адкладаюцца з-за шэрагу змяненняў у парадку дня розных удзельнікаў і па выніках абмеркаванняў з Беларуссю як прымаючым бокам, — гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва ЕС.

Нагадаем, чакалася, што ў мерапрыемствах па тэматыцы Усходняга партнёрства возьмуць удзел Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, а таксама кіраўнікі МЗС краін-суседзяў і ўдзельнікаў краін Усходняга партнёрства.

У сувязі з адменай візіту Магерыні свой візіт у Беларусь адмяніў і міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

У Мінск таксама не прыляціць кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч. Як растлумачылі ў пасольстве Польшчы, кіраўнік МЗС вымушаны быў адкласці з-за ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах з прычыны смерці бацькі цяперашняга прэм'ер-міністра Польшчы, лідара антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі ў часы ПНР Solidarność Walcząca Карнеля Маравецкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0