Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс таксама адмяніў свой візіт у Мінск. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў МЗС Латвіі.
«Візіт міністра адменены, бо мерапрыемства, запланаванае на 4-5 кастрычніка, адкладзенае», — сказалі ў МЗС Латвіі.
Яшчэ ўчора ў сярэдзіне дня кіраўнік МЗС Латвіі збіраўся ў Мінск. Ён збіраўся прыняць удзел у мерапрыемствах па тэматыцы «Усходняга партнёрства». Рынкевічс казаў, што Латвія падтрымлівае падпісанне паміж Еўрасаюзам з Беларуссю прыярытэтам партнёрства і пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму «ў найбліжэйшы час, а не праз год, 5-10 гадоў».
Раней стала вядома, што Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус адмянілі свае візіты ў Беларусь.