Сталічная міліцыя затрымалі трох жыхароў сталіцы, якія збілі мужчыну за тое, што той прайшоў у прыбіральню ў «Бургер Кінгу» па-за чаргой, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Здарэнне адбылося ў адной з устаноў «Бургер Кінга». У прыбіральню стаяла некалькі чалавек. 33-гадовы мінчук не стаў чакаць моманту і зайшоў па-за чаргой. 

24-гадовыя «калегі» па чарзе не сцярпелі. Дачакаўшыся выхаду з прыбіральні, проста збілі яго і збеглі.

Вывучыўшы запісы камер відэаназірання, праваахоўнікі Цэнтральнага РУУС затрымалі ўдзельнікаў бойкі. Вядома, што яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0