Прадпрыемствы па перапрацоўцы мясной і малочнай прадукцыі за 2009—2010 гг. павінны дабіцца безадходнай вытворчасці.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.

Паводле кіраўніка дзяржавы, на малочнаперапрацоўчых прадпрыемствах за гэты тэрмін павінна быць асвоена вытворчасць сухой сыроваткі.

«Сыроватка не павінна злівацца ў каналізацыю», — падкрэсліў прэзідэнт.

Лукашэнка даручыў выдзеліць субсідыю памерам 3,7 млрд рублёў для ААТ «Бабушкина крынка», каб тут была завершана адпаведная мадэрнізацыя. Для Магілёўскай вобласці ў цэлым сусбсідыя на гэтыя мэты складзе 50 млрд рублёў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0