На сайце Цэнтрвыбаркама з'явіўся спіс 8 чалавек, вылучаных ад Гарадзеншчыны ў склад новага Савета Рэспублікі. Фармальна іх абяруць толькі 7 лістапада, аднак выбары будуць безальтэрнатыўнымі.

Сярод кандыдатаў — бізнэсмен Валянцін Байко, які займае 7 месца ў спісе самых паспяховых бізнэсменаў краіны. Сярод яго актываў — Контэ Спа (Гродна), Брэсцкі панчошны камбінат (Брэст), Умка (Салігорск), Тураўскі малочны камбінат (Тураў) і іншыя.

У Савет рэспублікі ад вобласці таксама вылучаецца першы прарэктар ГДУ імя. Купалы Алег Раманаў, старшыня СВК «Азёры» Аляксандр Шышко, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, галоўны рэдактар «Лідскай газеты» Кацярына Серафіновіч, дырэктар Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Эльвіра Сарока, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта Віктар Сняжыцкі, дырэктар Гродзенскага аблдрамтэатра Ігар Гедзіч.

Валянцін Байко. Скрыншот: БТ-1.

Валянцін Байко. Скрыншот: БТ-1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0