Пасля выхаду ЗША на размову з КНДР з'явілася і надзея на мірнае ўрэгуляванне, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, піша Lenta.ru.

«Тут трэба аддаць належнае, вядома, і смеласці, здольнасці да неардынарных крокаў прэзідэнта Трампа, бо многія дзесяцігоддзі амерыканскія прэзідэнты ігнаравалі КНДР, успрымалі няйначай як ізгоя», — сказаў расійскі лідар.

Ён дадаў, што менавіта Трамп зрабіў гістарычны крок — сустрэўся з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0